Caritas Пінскай дыяцэзіі перадаў патрабуючым куранят і корм

На гэтым тыдні супрацоўнікі Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Пінскай дыяцэзіі заканчваюць рэалізацыю першага этапу праекту «Хатнія жывёлы» па падтрымцы патрабуючых грамадзян.

 

У межах праекту шматдзетным, прыёмным, няпоўным, апякунскім сем’ям, сем’ям, у якіх гадуюцца дзеці-інваліды, малазабяспечаным сем’ям, пенсіянерам і інвалідам былі перададзены кураняты-бройлеры, а таксама неабходная колькасць корму на першы час.

 

За апошнія два дні бройлерных куранят і корм атрымалі ў Палонцы, Лотвічах, Мядзведзічах, Гаславізіне, Тальміновічах, Мазурках, Мінічах, Остраве, Баранавічах, Ганчарах, Русінавічах, Ганцавічах, Бярозе, Пружанах, Лагішыне, Крыўчыцах, Падбалоцці, Пінску, Пелішчы, Чарнаўчыцах, Брэсце.

 

У цэлым было перададзена больш за тры тысячы куранят-бройлераў і паўтары тоны камбікорму.

 

У падрыхтоўцы і рэалізацыі першага этапу праекту апрача супрацоўнікаў Caritas удзельнічалі валанцёры, якія рознымі спосабамі стараліся быць побач і дапамагаць. Пробашчы парафій таксама актыўна ўключыліся ў дапамогу па зборы адпаведнай інфармацыі.

 

 

 

YouTube
Instagram
VK