Дом дзіцяці, шпіталі, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі: расце спіс тых, каму Caritas Пінскай дыяцэзіі аказвае дапамогу

Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Пінскай дыяцэзіі працягвае аказваць дапамогу патрабуючым, сацыяльным і медыцынскім установам ў перыяд пандэміі.

 

23 чэрвеня супрацоўнікі Caritas наведалі Пінскую дзіцячую бальніцу і спецыялізаваны філіял «Дом Дзіцяці» Брэсцкай вобласці ў Пінску, куды перадалі памперсы, вільготныя сурвэткі, мыючыя сродкі і сродкі асабістай гігіены для догляду за маленькімі дзеткамі.

 

На сённяшні дзень у Доме дзіцяці знаходзяцца 54 дзіцяці, ад якіх адмовіліся бацькі пасля нараджэння.

 

Наступным месцам аказання дапамогі стаў карэкцыйны цэнтр навучання дзяцей-інвалідаў Пінскага раёна. Ім таксама была аказана дапамога ў выглядзе сродкаў асабістай гігіены і мыючых сродкаў.

 

Акрамя таго, супрацоўнікі Caritas Пінскай дыяцэзіі наведалі Пінскую цэнтральную бальніцу і аказалі дапамогу ў выглядзе рэспіратараў, ахоўных касцюмаў і бахіл. Дапамога ў выглядзе ахоўных сродкаў была перададзена таксама ў Гомельскую абласную туберкулёзную бальніцу, у Чачэрскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і ў Гомельскую гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

 

За апошні час некалькі дзясяткаў чалавек, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, звярнуўшыся з просьбай аб дапамозе, атрымалі прадуктовыя наборы.

 

Дзякуючы ахвярадаўцам і дабрачынцам Caritas стараецца быць побач з людзьмі ў патрэбе, аказваючы ім дапамогу і падтрымку.

 

YouTube
Instagram
VK