
Вось і наступіла доўгачаканая сустрэча! Пасля доўгага перапынку, з-за пандэміі Covid-19, супрацоўнікі і валанцёры Caritas Пінскай дыяцэзіі нарэшце змаглі наведаць дзяцей з сацыяльнага прытулку г. Пінска. Гэта была добрая магчымасць пазнаёміцца з новымі дзеткамі і пагаварыць з імі.
Для сацыяльнага прытулка была аказана дапамога ў выглядзе прадметаў асабістай гігіены, мыйных і чысцячых сродкаў, школьных прыладаў, адзення, дзіцячых калясак з лялькамі для самых малодшых выхаванцаў прытулку, а таксама салодкія пачастункі.
У добрай атмасферы валанцёры змаглі пасля доўгага перарыву правесці час з дзецьмі, а супрацоўнікі абмеркаваць планы на далейшае супрацоўніцтва ў галіне дабрачыннасці.
Падтрымаць праекты звязаныя з сацыяльнай дапамогай дзецям-сіротам і дзецям, якія апынуліся ў дзіцячых прытулках можна праз разліковую сістэму АРІП.
З дапамогай сістэмы «Разлік» (АРІП):
- плацежнай карткай (інтэрнэт-банк, Мабільны-банк, банкамат, інфакіёск, каса банка і Белпошты*);
- наяўнымі (прылада cash-in, каса банка і Белпошты*).
* калі вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка або Белпошты, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення аплаты паслугі праз сістэму «Разлік» (АРІП).
Для правядзення плацяжу неабходна:
1. Выбраць паслядоўна пункты:
— Сістэма «Разлік» (АРІП)
— Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні
— Рэлігійныя аб’яднанні
— Карытас Пінскай дыяцэзіі
► Ахвяраванне
2. Ўвесці сваё прозвішча, імя, імя па бацьку і суму плацяжу.
3. Праверыць карэктнасць інфармацыі.
4. Здзейсніць плацёж.
Знаходжанне паслугі ў дрэве паслуг сістэмы «Разлік» (АРІП) у некаторых пунктах аплаты можа адрознівацца ад апісанага вышэй. У сувязі з гэтым, у выпадку ўзнікнення праблем з пошукам паслугі, прапануем выканаць пошук па УНП: 200550502.