Як стаць валанцёрам

Валанцёр «Карытас» — гэта чалавек, які добраахвотна і бязвыплатна, рэгулярна або перыядычна ўдзельнічае ў дзейнасці Рэлігійнай місіі «Дабрачыннага каталіцкага таварыства Карытас».

Валанцёр «Карытас» удзельнічае ў рэалізацыі дабрачынных праектаў, накіраваных на дапамогу  людзям якія  жывуць у нястачы.

 

Мы заўсёды рады новым валанцёрам!

«Карытас» Пінскай дыяцэзіі мае патрэбу ў валанцёрах для распаўсюджвання і ажыццяўлення праз дабрачынную дзейнасць навукі Езуса Хрыста аб хрысціянскай міласэрнасці.

Вы можаце далучыцца да валанцёрскага руху і прапанаваць сваю дапамогу ў любым з напрамкаў дзейнасці «Карытас».

Валанцёрам можа быць кожны: медыцынскі работнік, вадзіцель або юрыст. Школьнік, навучэнец, студэнт або пенсіянер. 

 

Каб стаць валанцёрам «Карытас» — запоўніце ⇓⇓⇓

 

Анкета кандыдата ў валанцёры

 

Даведкі па тэлефоне  +375 29 772 81 21 (мтс) (viber)

YouTube
Instagram
VK