Дабрачынную акцыю ў межах праекту «Дапамога на адлегласці» правёў Caritas Пінскай дыяцэзіі

З 10 па 21 лютага дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Пінскай дыяцэзіі праводзіла дабрачынную акцыю ў межах праекту «Дапамога на адлегласці».

У межах гэтага партнёрскага праекту дапамогу атрымалі шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія і прыёмныя сем’і, сем’і, у якіх гадуюцца дзеці-інваліды, а таксама людзі, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Падрыхтоўка да рэалізацыі доўгатэрміновага праекту і збор неабходных дадзеных распачаліся яшчэ ў 2019 годзе.

Благодаря предпринятым усилиям помощь получили почти 50 семей разных категорий, проживающих в Брестской области.

Сем’і прасілі дапамогу ў выглядзе прадуктаў харчавання, сродкаў асабістай гігіены, адзення і абутку. Для рэалізацыі гэтай акцыі супрацоўнікам Caritas неабходна было ехаць у кожны горад і сустракацца з кожнай сям’ёй паасобку.

Акцыя адбылася дзякуючы ахвярнасці людзей і добрай працы Caritas Чэшскія Будзеёвіцы (Чэхія), які актыўна супрацоўнічае з Caritas Пінскай дыяцэзіі ў розных напрамках.

У рэалізацыі акцыі ўдзельнічалі валанцёры, якія спраўна выконвалі розную працу.

«Дапамагаць патрабуючым — гэта добрая справа, асабліва калі яны насамрэч гэтай дапамогі патрабуюць», — зазначыў дырэктар пінскага Caritas кс. Януш Чарнамораў падчас сустрэчы з валанцёрамі на заканчэнне акцыі.

YouTube
Instagram
VK